Берці Фогтс пачаў свой шлях у футболе ў 1959 годзе ў складзе дзіцячай каманды «Бютгена». У складзе гэтага клуба ён выступаў да пераходу ў «Барусію» (Мёнхенгладбах) у 1965 годзе. У гэтай камандзе ён і правёў усю сваю кар’еру на высокім узроўні, выступаючы на пазіцыі правага абаронцы. У 70-х гадах ён быў адным з ключавых гульцоў каманды. За гульнявыя якасці Фогтс атрымаў мянушку «Тэр’ер». За кар’еру ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Германіі, адзін раз выйграў кубак краіны і двойчы Кубак УЕФА. Усяго за кар’еру Берці Фогтс правёў 419 матчаў і забіў 32 мяча ў чэмпіянаце Германіі, таксама на яго рахунку 64 гульні і 8 мячоў у еўракубках. Кар’еру гульца Берці Фогтс завяршыў у 1979 годзе.